• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Каманда НЦПІ стала віцэ-чэмпіёнам XVІ Спартакіяды работнікаў апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання

У 2015 годзе з мэтай павышэння эфектыўнасці фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў міністэрствах і іншых органах дзяржаўнага кіравання праводзілася XVІ Спартакіяда работнікаў апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання (Спартакіяда) .

На працягу 2015 года каманда Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь прымала ўдзел у спаборніцтвах па дзесяці відах спорту, у пяці з іх заняла прызавыя месцы (першае месца – валейбол і турыстычны злёт, другое месца – кулявая стральба і настольны тэніс, трэцяе месца – бадмінтон).

Каманда НЦПІ паказала адзін з лепшых спартыўных вынікаў і заняла другое прызавое месца ў групе з 15 каманд.

Ушанаванне пераможцаў XVІ Спартакіяды адбылося 25 студзеня 2016 г. на базе УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і спорту»: каманда Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

25 Января 2016Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх