• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Вакансіі

Вакансія ва ўпраўленні прававой інфарматызацыі

Навуковы супрацоўнік у аддзел навукова-метадычнага забеспячэння прававой інфарматызацыі ўпраўлення прававой інфарматызацыі.

Заработная плата – ад 1300 рублёў. Поўная занятасць з 09:00 да 18:00.

Патрабаванні: вышэйшая юрыдычная адукацыя, наяўнасць вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук, вопыт работы па спецыяльнасці.

Разгледзім кандыдатуры юрыстаў, якія маюць дыплом аб прысваенні навуковай кваліфікацыі «Даследчык», а таксама аспірантаў і суіскальнікаў у галіне юрыспрудэнцыі.

Абавязкі: правядзенне навуковых і аналітычных даследаванняў у галіне права і прававой інфарматызацыі і падрыхтоўка справаздачных дакументаў па іх выніках; арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне навукова-тэхнічнай дзейнасці арганізацыі; удзел у фарміраванні навукова-практычнага часопіса (адбор і навукова-тэхнічная апрацоўка матэрыялаў).

Профільная гутарка. Рэзюмэ з дадаткам пераліку навуковых публікацый абавязковае.

Кандыдаты, якія прайшлі папярэдні адбор, будуць запрошаны на гутарку.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 279-99-41.

Рэзюмэ накіроўваць на адрас: semizhen@ncpi.gov.by



Reload icon Абнавіць карцінку
Калі ласка, увядзіце код з карцінкі

* - палі, абавязковыя для запаўнення

 
   

Паважаныя суіскальнікі!

На сайце апублікаваныя вакансіі, актуальныя на сённяшні дзень.

Калі Вас зацікавіла праца ў НЦПІ, Вы можаце накіраваць рэзюмэ на канкрэтную вакансію. Пры адсутнасці вакансій у цяперашні час прапануем Вам даслаць рэзюмэ для ўнясення ў наш банк даных. У выпадку зацікаўленасці Вашай кандыдатурай мы абавязкова з Вамі скантактуемся.

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
TIBO 2019
Подняться наверх