• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Сацыяльная рэклама НЦПІ

Адна з асноўных задач НЦПІ – забеспячэнне прававой інфармацыяй усіх зацікаўленых, у тым ліку з дапамогай дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, такіх як Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, інфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН-ONLINE», Дзіцячы прававы сайт, а таксама ў публічных цэнтрах прававой інфармацыі, якія дзейнічаюць на базе больш за 600 бібліятэк рэспублікі. 

У мэтах забеспячэння рэалізацыі права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі НЦПІ рэалізаваны праекты па распрацоўцы і размяшчэння сацыяльнай рэкламы, якая інфармуе аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах, якія прадстаўляюць свабодны доступ да актуальнага заканадаўства, у тым ліку:

  • вонкавая рэклама ў выглядзе плакатаў, размешчаных на білбордах; 
  • тэлевізійная рэклама ў выглядзе серыі відэаролікаў; 
  • радыёрэклама ў выглядзе серыі аўдыяролікаў; 
  • рэклама ў транспарце.

Сюжэты размешчаных плакатаў:
Па тэматыцы Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь

Па тэматыцы інфармацыйна-пошукавых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE»

Па тэматыцы Дзіцячага прававога сайта

Билборд. ДПС

Прадстаўленыя макеты сацыяльнай рэкламы узгоднены Міжведамасным саветам па рэкламе (пратакол ад 30 жніўня 2016 г. № 2016 – П14).

На рэспубліканскіх і рэгіянальных тэлеканалах з 2017 года размяшчаюцца наступныя відэаролікі аб прававой асвеце грамадзян:

«Дзе атрымаць прававую інфармацыю ў Беларусі?»


«Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь»


«Публічныя цэнтры прававой інфармацыі»


«Інфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН-ONLINE»


«Дзіцячы прававы сайт»


Відэаролікі узгоднены Міжведамасным саветам па рэкламе (пратакол ад 28 лістапада 2016 г. № 2016 – П19).

На рэспубліканскіх і рэгіянальных тэлеканалах з 2019 года размяшчаюцца наступныя відэаролікі па прававой асвеце грамадзян:

«Лёшкаў дом»


«Знаходка»


«Перапланіроўка»


«Парука»


«Правы спажыўцоў»


Відэаролікі ўзгоднены Міжведамасным саветам па рэкламе (14 лістапада 2018 г. № 13-2018).

Радыёрэклама ў выглядзе серыі аўдыяролікаў:

У эфіры рэспубліканскіх і рэгіянальных радыёстанцый з 2018 года размяшчаюцца аўдыяролікі аб прававой асвеце грамадзян:

«Пакараць смерцю нельга памілаваць»

«Парушаць нельга выконваць»

«Пакараць нельга апраўдаць»

«Забараніць нельга дазволіць»

Аўдыяролікі узгоднены Міжведамасным саветам па рэкламе (ліст ад 22.12.2017 № 10-20/426К).

«Інфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН-ONLINE»

«Дзіцячы прававы сайт»

«Публічныя цэнтры прававой інфармацыі»

«Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь»

Аўдыяролікі ўзгоднены Міжведамасным саветам па рэкламе (5 верасня 2018 г. № 10-2018).

Рэклама ў транспарце:

З 2012 года ажыццяўляецца размяшчэнне лістовак з навінамі заканадаўства ў салонах грамадскага транспарту са спасылкай на Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь і якія інфармуюць аб Дзіцячым прававым сайце.

Прававы форум Беларусі

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх