• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Бяспечная дарога ў школу – задача дарослых

Бяспечная дарога ў школу – задача дарослых

Напярэдадні пачатку новага навучальнага года ў НЦПІ прайшоў Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны забеспячэнню бяспекі дарожнага руху, у межах якога перад работнікамі Цэнтра выступіў Дземчанка Сяргей Юр'евіч –начальнік міжраённага аддзела ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, маёр міліцыі.

Падчас выступлення былі паказаны відэаматэрыялы, прысвечаныя бяспецы дарожнага руху, агучаны асноўныя патрабаванні правілаў дарожнага руху да ўсіх яго ўдзельнікаў у мэтах выключэння траўматызму і захавання жыцця і здароўя грамадзян, раскрыты асноўныя напрамкі растлумачальнай і прафілактычнай работы органаў дзяржаўтаінспекцыі.

Улічваючы актуальнасць паднятай тэматыкі, у заключнай частцы работнікі Цэнтра даведаліся пра перспектывы далейшага ўмацавання бяспекі дарожнага руху і атрымалі поўныя і вычарпальныя адказы на шматлікія пытанні.

29 Августа 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх