• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Напярэдадні Дня Канстытуцыі НЦПІ і рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі правялі тэматычныя мерапрыемствы

Напярэдадні Дня Канстытуцыі НЦПІ і рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі правялі тэматычныя мерапрыемствы

15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі і яго рэгіянальныя структурныя падраздзяленні прынялі ўдзел ва Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!», правялі іншыя тэматычныя мерапрыемствы.

11 сакавіка спецыялісты РЦПІ Брэсцкай вобласці ўручылі сувеніры ад НЦПІ на арганізаваным Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам мерапрыемстве, дзе пашпарты атрымалі 25 таленавітых школьнікаў вобласці, якія дабіліся поспеху ў вучобе, спорце, творчасці. У гэты ж дзень работнікі РЦПІ ўзялі удзел ва ўрачыстым уручэнні пашпартоў вучням устаноў адукацыі Ленінскага раёна г. Брэста.

В преддверии Дня Конституции НЦПИ и региональные центры правовой информации провели тематические мероприятия

В преддверии Дня Конституции НЦПИ и региональные центры правовой информации провели тематические мероприятия

Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Мінскай вобласці 12 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прыняў удзел ва ўручэнні пашпартоў 23 навучэнцам з Мінскай вобласці, якія потым наведалі з экскурсіяй музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. А падчас мерапрыемства, якое адбылося 13 сакавіка, кіраўнік РЦПІ Мінскай вобласці ўручыў пашпарты маладым жыхарам Уздзенскага раёна.

В преддверии Дня Конституции НЦПИ и региональные центры правовой информации провели тематические мероприятия

В преддверии Дня Конституции НЦПИ и региональные центры правовой информации провели тематические мероприятия

Супрацоўнікі рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі г. Мінска ў гэты дзень на базе Прэзідэнтскай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь сумесна з адміністрацыяй Маскоўскага раёна г. Мінска ўручылі ўдзельнікам мерапрыемства пашпарты.

В преддверии Дня Конституции НЦПИ и региональные центры правовой информации провели тематические мероприятия

Далучыўся да акцыі і рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці. Пры ўдзеле цэнтра прайшло арганізаванае Шчучынскім камітэтам БРСМ мерапрыемства па ўручэнні пашпартоў падлеткам, якія маюць найбольш адметныя вынікі ў вучобе і спорце.

14 сакавіка ў аграгарадку Акцябрская на базе Віцебскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Віцебскай вобласці і Віцебскі раённы камітэт БРСМ уручылі пашпарты і маладзёжныя білеты ГА «БРСМ» школьнікам устаноў адукацыі Віцебскага раёна.

В преддверии Дня Конституции НЦПИ и региональные центры правовой информации провели тематические мероприятия

Акрамя ўдзелу ў акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!» праводзіліся і іншыя мерапрыемствы.

Работнікі рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Магілёўскай вобласці 12 сакавіка прынялі ўдзел у квэсце па канстытуцыйным праве, які быў арганізаваны для курсантаў 1 курса Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь. Для курсантаў была прадстаўлена экспазіцыя і праведзена прэзентацыя дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, іх магчымасцяў і пераваг.

У Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі 13 сакавіка для навучэнцаў Юрыдычнага каледжа БДУ адбылася аналагічная прэзентацыя інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія фарміруе НЦПІ, а таксама віктарына на веданне Канстытуцыі. Таксама перад навучэнцамі выступілі студэнты Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі Цэнтра правялі для ўдзельнікаў мерапрыемства экскурсію ва ўпраўленні эталоннага банка даных прававой інфармацыі.

В преддверии Дня Конституции НЦПИ и региональные центры правовой информации провели тематические мероприятия

В преддверии Дня Конституции НЦПИ и региональные центры правовой информации провели тематические мероприятия

В преддверии Дня Конституции НЦПИ и региональные центры правовой информации провели тематические мероприятия

У гэты ж дзень кіраўніцтва рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці паўдзельнічала ў арганізаваным галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта акцыі пры ўдзеле прадстаўнікоў Віцебскай абласной калегіі адвакатаў і Віцебскай абласной натарыяльнай палаты па бесплатным юрыдычным кансультаванні грамадзян.

В преддверии Дня Конституции НЦПИ и региональные центры правовой информации провели тематические мероприятия

Для юнакоў і дзяўчат, што ўступаюць у дарослае жыццё, пры ўдзеле рэгіянальных цэнтраў прававой інфармацыі праводзіліся спецыялізаваныя гульнявыя мерапрыемствы.

Так, юрыдычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны і рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Гомельскай вобласці 13 сакавіка арганізавалі інтэлектуальную гульню, прымеркаваную да Дня Канстытуцыі. За перамогу ў гульні змагаліся каманды факультэта «Будучыня краіны» і «Белая Русь», адказваючы на пытанні па нацыянальнай Канстытуцыі і канстытуцыям замежных дзяржаў. У напружанай барацьбе перамагла каманда «Белая Русь».

В преддверии Дня Конституции НЦПИ и региональные центры правовой информации провели тематические мероприятия

В преддверии Дня Конституции НЦПИ и региональные центры правовой информации провели тематические мероприятия

У сваю чаргу 15 сакавіка ў эфіры «Радыё Брэст» вельмі жвава прайшла прававая віктарына з падарункамі, арганізаваная РЦПІ Брэсцкай вобласці.

На гэтым мерапрыествы не сканчаюцца. У планах РЦПІ Віцебскай вобласці 17 сакавіка сумесна з іншымі арганізатарамі правесці пазнавальна-гульнявое мерапрыемства «Вывучаем Канстытуцыю разам з Дзіцячым прававым сайтам» на базе ПЦПІ Віцебскай абласной бібліятэкі імені У.І. Леніна для вучняў 4 класа сярэдняй школы № 2 г. Віцебска.

Падчас усіх праведзенных НЦПІ мерапрыемстваў былі прэзентаваныя дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы, уручаны выданні Канстытуцыі і падарункі.

16 Марта 2020 Г.
Pravo.by
3 месяца по цене 1
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх