• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі выдаў новую рэдакцыю Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі выдаў новую рэдакцыю Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь

30 чэрвеня 2019 г. афіцыйна апублікаваны Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2019 г. № 185-З «Аб змяненні законаў па пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін». Законам зацверджана новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якая ўвойдзе ў сілу 1 студзеня 2020 г.

У новую рэдакцыю Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь уведзены шэраг важных навацый.

У прыватнасці, у пералік асноўных жыллёва-камунальных паслуг дабаўлены паслугі па тэхнічным абслугоўванні ліфта, санітарным стане дапаможных памяшканняў жылога дома, пакрыццё выдаткаў на электраэнергію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў шматкватэрнага жылога дома і работу абсталявання; удакладнены парадак іх аплаты.

Заканадаўча ўрэгулявана пашырэнне нормаў Жыллёвага кодэкса па ўліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, на замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, што стала пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (не пашыраюцца на замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).

Жыхароў можна будзе выселіць з інтэрнатаў па патрабаванні ўласніка ў выпадку сістэматычнага разбурэння і пашкоджання жылых або іншых памяшканняў, парушэння правілаў карыстання такімі памяшканнямі, калі для іншых стала немагчымым пражыванне ў адным інтэрнаце.

У новым законе ўрэгуляваны асаблівасці функцыянавання рахункаў, дзе акумулюецца плата за капітальны рамонт. Так, прадугледжана, што вяртанне спагнання па выканаўчых і іншых дакументах, якія з’яўляюцца падставай для спісання грашовых сродкаў з рахункаў у бясспрэчным парадку, на грашовыя сродкі, размешчаныя на адмысловых рахунках выканкамаў, арганізацый забудоўнікаў і таварыстваў уласнікаў, не праводзіцца, арышт не накладаецца, прыпыненне аперацый па адмысловых рахунках не ажыццяўляецца. Гэтыя патрабаванні не пашыраюцца на выпадкі, прадугледжаныя заканадаўствам, у прыватнасці, аб прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых у выніку злачынства.

Гэтыя і іншыя навацыі жыллёвага заканадаўства вы можаце вывучыць па афіцыйным друкаваным выданні «Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь», выпушчаным Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.

Кніга выдана ў цвёрдым пераплёце з бумвінілу з залатым цісненнем, забяспечана алфавітна-прадметным паказальнікам. Аб’ём – 288 стар. Цана аднаго экзэмпляра складае 10,56 рубля.

Набыць гэта і іншыя выданні можна ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь па адрасе: 220030,

г. Мінск, вул. Берсана, 1а, каб. 118, а таксама ў рэгіянальных цэнтрах прававой інфармацыі.

Даведкі па тэлефонах: (017) 279-99-99, 279-99-34.

E-mail: sales@ncpi.gov.by.

Акрамя таго, выданні НЦПІ можна набыць ва ўсіх кнігарнях і інтэрнэт-магазіне pravo.reshop.by.

9 Июля 2019 Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх