• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Выйшла ў свет унікальнае выданне «Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь: навукова-практычны каментарый»

Выйшла ў свет унікальнае выданне «Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь: навукова-практычны каментарый»

Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі выпушчана друкаванае выданне «Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь: навукова-практычны каментарый».

У кнізе змешчаны паартыкульны навукова-практычны каментарый да Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 г., распрацаваны аўтарскім калектывам пад рэдакцыяй заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь, доктара юрыдычных навук, прафесара У.М.Хоміча, заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь, кандыдата юрыдычных навук, прафесара А.У.Баркова, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта В.В.Марчука.

У кнізе ўпершыню даецца навуковае тлумачэнне нормаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, заснаванае на найноўшых дасягненнях навукі крымінальнага права і выпрацаванай судовай практыкі, а таксама на сістэмным аналізе нормаў названага кодэкса, у адпаведнасці з канцэптуальнымі падыходамі, закладзенымі падчас яго распрацоўкі аўтарытэтнымі прадстаўнікамі нацыянальнай школы крымінальнага права.

У кнізе змешчаны, апрача канстатацыі падыходаў да разумення нормаў і інстытутаў крымінальнага права, палемічныя заўвагі і аўтарская пазіцыя некаторых правазнаўцаў. Пры гэтым асаблівая ўвага нададзена асвятленню дыскусійных і складаных пытанняў прымянення Крымінальнага кодэкса. Нормы крымінальнага закона каментуюцца з улікам змяненняў і дапаўненняў, унесеных у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, па стане на 19 ліпеня 2019 г.

Друкаванае выданне «Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь: навукова-практычны каментарый» рэкамендуецца ў якасці навучальнага і практычнага дапаможніка для суддзяў, работнікаў праваахоўных органаў, адвакатаў, студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў юрыдычных навучальных устаноў.

Выданне выпушчана ў цвёрдым пераплёце ў бумвініле з залатым цісненнем. Аб’ём – 1000 старонак.

Цана аднаго экзэмпляра складае 82,50 рубля.

Набыць указаныя і іншыя выданні можна ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, каб. 118, а таксама ў рэгіянальных цэнтрах прававой інфармацыі.

Даведкі па тэлефонах: (017) 279-99-99, 279-99-34.

E-mail: sales@ncpi.gov.by.

Акрамя таго, выданні НЦПІ можна набыць ва ўсіх кнігарнях і інтэрнэт-магазіне pravo.reshop.by.

17 Июня 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх