• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ прыняў удзел у Міжнародным форуме «Развіццё парламентарызму»

НЦПІ прыняў удзел у Міжнародным форуме «Развіццё парламентарызму»

У Маскве з 1 па 3 ліпеня 2019 г. па ініцыятыве Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі праходзіў II Міжнародны форум «Развіццё парламентарызму», удзел у якім прыняла дэлегацыя Рэспублікі Беларусь.

Форум з'яўляецца міжнароднай пляцоўкай для абмену лепшымі практыкамі нацыянальнага заканадаўства і абмеркавання актуальных пытанняў прававога забеспячэння фарміравання лічбавай эканомікі, развіцця электроннай прасторы і яе выкарыстання ў розных сферах дзейнасці дзяржавы і грамадства, а таксама перспектыў маладзёжнай палітыкі.

Евгений Коваленко

У рамках мерапрыемства дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Яўген Каваленка прадставіў вопыт Рэспублікі Беларусь у галіне развіцця і ўкаранення перадавых інфармацыйных тэхналогій у нарматворчую дзейнасць. Асноўная ўвага была акцэнтавана на тым, што ў цяперашні час у дзяржаве актыўна развіваецца лічбавая эканоміка, укараняюцца электронныя сэрвісы ў працэсы дзяржаўнага кіравання, фарміруецца практыка электроннага ўзаемадзеяння ўлады і насельніцтва, ажыццяўляецца цыфравізацыі нацыянальнай прававой сістэмы.

У рабоце Форуму прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 130 дзяржаў – каля 800 замежных гасцей, дэлегацыі 14 міжнародных парламенцкіх арганізацый і больш за 40 спікераў, якія прадстаўляюць нацыянальны парламент.

1 Июля 2019 Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх