• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE»

ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE»

Аператыўны і просты спосаб атрымання актуальнай эталоннай прававой інфармацыі



Змяшчае больш за 290 000 дакументаў і забяспечвае доступ да інтэрнэт-версій:

  • эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • банка даных «Судовая практыка»;
  • банка даных «Правапрымяняльная практыка»;
  • банка даных «Формы дакументаў».

Зручна структураваная эталонная прававая інфармацыя ў сетцы Інтэрнэт.

Інтэлектуальны пошук: дастаткова проста ўвесці запыт у радку пошуку ў адвольнай форме па аналогіі з інтэрнэт-шукальнікамі.

Пошук прававых актаў па адным або некалькіх рэквізітах:

  • від акта;
  • орган;
  • дата;
  • нумар прыняцця;
  • іншым.

Бясплатны пошук дакументаў: толькі пераканаўшыся ў наяўнасці неабходнага дакумента і ацаніўшы дакладнасць пошуку, Вы можаце заплаціць за доступ да тэкстаў прававых актаў, дакументаў судовай і правапрымяняльнай практыкі на неабходны перыяд любым зручным спосабам.

Гнуткая сістэма аплаты доступу:

  • аплата па безнаяўным разліку (для юрыдычных і фізічных асоб);
  • аплата з дапамогай SMS (для фізічных асоб);
  • аплата ў пунктах банкаўскага абслугоўвання: каса, банкамат, інфакіёск, плацежны тэрмінал, плацежны тэрмінал Cash-in, плацежна-даведачны тэрмінал Cash-in (для фізічных асоб);
  • аплата з дапамогай сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» (для фізічных асоб);
  • аплата банкаўскай картай c выкарыстаннем сістэмы WebPay (для фізічных асоб);
  • аплата па наяўным разліку (для фізічных асоб);
  • аплата з дапамогай промакоду.

Тарыфікацыя за суткі: перыяд доступу ад адных сутак да года.

Нашы новыя магчымасці – Вашы новыя перавагі!

Удасканалены механізм сістэматызацыі вынікаў пошуку дакументаў па некалькіх крытэрыях:

  • па рэлевантнасці (ступені адпаведнасці вынікаў пошуку заяўленаму запыту),
  • па віду акта,
  • даце прыняцця.

Карысная даведачная інфармацыя (вытворчы каляндар, памеры дзяржаўнай дапамогі, памер мінімальнай заработнай платы і інш.), навіны заканадаўства, экспрэс-бюлетэні заканадаўства Беларусі і краін СНД, інфармацыя аб грамадскім абмеркаванні праектаў нарматыўных прававых актаў, кампетэнтная думка спецыялістаў у галіне права.

Магчымасць выкарыстання функцыі аўтаматычнага машыннага перакладу Google Translate для працы з дакументамі і інфармацыяй на сайце сістэмы на англійскай, іспанскай, італьянскай, кітайскай, карэйскай, латышскай, нямецкай, польскай, французскай і іншых мовах.

Для зарэгістраваных карыстальнікаў ЭТАЛОН-ONLINE даступныя функцыі:

  • Дакументы на кантролі (дазваляе інфармаваць карыстальніка аб змяненнях у дакументах, якія яго зацікавілі);
  • Закладкі (ставяцца да патрэбных фрагментаў дакументаў, а таксама дазваляюць пакідаць асабістыя каментарыі да гэтых закладак);
  • Вытрымкі і Цытаванні (дазваляюць захаваць выдзелены фрагмент дакумента ў файл на прыладу карыстальніка);
  • Асабісты кабінет (дазваляе кіраваць асабістай інфармацыяй, праглядаць закладкі, падборкі дакументаў, дакументы на кантролі, гісторыю пошуку і прагляду дакументаў і інш.);
  • Гісторыя пошуку і прагляду дакументаў (змяшчае інфармацыю пра апошнія прагледжаныя дакументы, а таксама пра апошнія пошукавыя запыты).

Карысныя бонусы!

Кодэксы Рэспублікі Беларусь з усімі змяненнямі і дапаўненнямі бясплатна!

Бясплатны мабільны дадатак для працы на планшэтах і смартфонах на базе Android і iOS.

Больш падрабязную інфармацыю аб ЭТАЛОН-ONLINE і спосабах прадастаўлення доступу можна атрымаць на сайце www.etalonline.by, а таксама ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь або ў рэгіянальных цэнтрах прававой інфармацыі.

З прэзентацыяй ЭТАЛОН-ONLINE і відэаўрокамі можна азнаёміцца на відэаканале НЦПІ на YouTube.

Будзем удзячныя Вам за ўсе канструктыўныя прапановы, накіраваныя на паляпшэнне і развіццё ЭТАЛОН-ONLINE. Водгукі, заўвагі і прапановы Вы можаце накіраваць шляхам запаўнення Пратакола якасці або паведаміць іншым зручным спосабам нашай Службе тэхнічнай падтрымкі. Калі ў Вас узнікнуць пытанні па рэгістрацыі і працы ў сістэме, працягу перыяду доступу, функцыянальных магчымасцях, звяртайцеся да нашых спецыялістаў Службы тэхнічнай падтрымкі ў працоўныя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00:

тел. +375 (17) 279-99-99 (тэхпадтрымка)

velcom +375 (29) 650-79-30

МТС +375 (33) 370-70-69

life:) +375 (25) 602-62-52

е-mail sales@ncpi.gov.by

Skype: EtalonNCPI (патэлефанаваўшы або напісаўшы)

Наша Служба тэхнічнай падтрымкі не карыстаецца аўтаматычнымі праграмамі для зносін і адказу на Вашы пытанні.

Усе адказы даюць кампетэнтныя спецыялісты НЦПІ.

Мы працуем разам з Вамі. Мы працуем для Вас!


Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх