• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Тэматычныя банкі даных

Банк данных «Помнікі гісторыі права Беларусі»

Гісторыя развіцця права на тэрыторыі сучаснай Беларусі налічвае болей чым тысячагоддзе. Яна заўсёды была цесна звязана з грамадскімі зносінамі, што існавалі ў розныя гістарычныя перыяды. Аб гісторыі права нашых продкаў, як і многіх іншых гістарычных фактах, можна даведацца толькі з друкаваных помнікаў гісторыі, якія дайшлі да нас.

Разумеючы высокую гістарычную каштоўнасць гэтых унікальных дакументаў, а таксама цікавасць да іх шырокага кола грамадскасці, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь прымаюць актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта «Канстытуцыйнае права Беларусі», вынікам якога стала стварэнне банка даных прававой інфармацыі «Помнікі гісторыі права Беларусі».

Пры падтрымцы Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА гэты ўнікальны па напаўненні інфармацыйны рэсурс у 2009 годзе выпушчаны ў выглядзе кампакт-дыска пад назвай «Помнікі гісторыі права Беларусі».

У маі 2018 года выйшаў у свет 7-ы выпуск тэматычнага банка даных прававой інфармацыі «Помнiкi гiсторыi права Беларусi».

Інфармацыйны масіў банка даных пашыраны, уключае больш за 300 унікальных гістарычных прававых актаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі з VI па XX стагоддзі.

Дакументы прадстаўлены ў тэматычных раздзелах:

  • Акты беларускіх протадзяржаў (VI– VIII cт.ст.)
  • Акты першых беларускіх дзяржаў -княстваў (IX–1-я палова XIII ст.ст.)
  • Акты Полацкага, Вiцебскага i Смаленскага княстваў
  • Акты Вялікага княства Літоўскага
  • Акты Рэчы Паспалiтай
  • Акты паўстання i вайны 1794 года
  • Акты Расiйскай Iмперыi адносна Беларусi 
  • Акты перыяду аднаўлення беларускай дзяржаўнасцi
  • Акты Беларускай Народнай Рэспублiкi
  • Акты пачатку савецкага перыяда
  • Акты перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.
  • Канстытуцыi Беларусi

Улічваючы гістарычную значнасць і шырокі храналагічны дыяпазон уключаных у банк даных дакументаў, гэты інфармацыйны рэсурс будзе карысны юрыстам і гісторыкам: выкладчыкам, навуковым работнікам, практыкам, аспірантам і студэнтам. Выдаўцы банка даных таксама разлічваюць на вялікі інтарэс шырокага кола карыстальнікаў, якія цікавяцца пытаннямі канстытуцыйнага права і беларускай дзяржаўнасці.

Адпускная цана кампакт-дыска з улікам ПДК складае 5,50 рубля.

По вопросам приобретения обращаться в Национальный центр правовой информации Республики Беларусь по адресу: 220030, г. Минск, ул. Берсона, 1а, каб. 118, а также в  региональные центры правовой информации. Справки по телефонам: (017) 279-99-09. E-mail: sales@ncpi.gov.by


Банк даных «БІЗНЕС»

Банк даных прававой інфармацыі «БІЗНЕС» створаны Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з ініцыятывай Кіраўніка дзяржавы і па даручэнні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Банк даных «БІЗНЕС» распаўсюджваецца на рускай і англійскай мовах.

Банк даных «БІЗНЕС» накіраваны на стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і ў першую чаргу прызначаны для інфармавання прадпрымальнікаў, інвестараў і іншых фізічных і юрыдычных асоб, зацікаўленых у вядзенні бізнесу, ажыццяўленні знешнеэканамічнага, інвестыцыйнага і іншых відаў гаспадарчай дзейнасці на тэрыторыі нашай краіны.

Банк даных змяшчае:

1. Нарматыўныя прававыя акты, прадстаўленыя ў тэматычных раздзелах:

  • агульныя пытанні ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці;
  • рэгістрацыя суб’ектаў гаспадарання;
  • падаткаабкладанне;
  • фінансавыя пытанні і валютнае рэгуляванне;
  • цэнаўтварэнне;
  • прыватызацыя дзяржаўнай уласнасці;
  • закупкі;
  • знешнеэканамічная дзейнасць;
  • інвестыцыйная дзейнасць;
  • мытнае рэгуляванне;
  • свабодныя эканамічныя зоны;
  • вырашэнне гаспадарчых спрэчак;
  • абарона правоў спажыўцоў.

У прыватнасці, у банку даных змяшчаюцца Банкаўскі, Грамадзянскі, Падатковы, Мытны і Гаспадарчы працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь, Таварная наменклатура знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, стаўкі ўвознага і вывознага мыта.

2. Падборку карысных спасылак на адпаведныя інфармацыйныя рэсурсы сеткі Інтэрнэт.

Рускамоўная версія банка даных «БІЗНЕС» размешчана на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь, а таксама распаўсюджваецца ў складзе ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE» (раздзел «Тэматычныя БД»).

На дысках распаўсюджваюцца руска- і англамоўная версіі – банк даных «БІЗНЕС/BUSINESS» (на адным дыску).

Па пытаннях набыцця звяртацца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, каб. 118, а таксама ў рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі. Даведкі па тэлефоне: (017) 279-99-09. E-mail: sales@ncpi.gov.by

Банк даных «Крымінальнае права Беларусі»

Банк данных «Уголовное право Беларуси» состоит из четырех тематических разделов, материалы в которых систематизированы в хронологическом порядке:
  1. Уголовное право в древний период (XI– XVII вв.).
  2. Уголовное право в законодательстве Речи Посполитой и Российской Империи.
  3. Уголовное право в советский период.
  4. Развитие уголовного права в законодательстве Республики Беларусь.

В информационный массив банка данных включены 79 наиболее значимых и интересных документальных источников уголовного права, в то или иное время действовавших на территории современной Беларуси. Так, в банке данных «Уголовное право Беларуси» вы можете ознакомиться с Уголовным Уложением 1903 года, Уголовным кодексом РСФСР 1922 года, Уголовным кодексом БССР 1928 года.

Адпускная цана кампакт-дыска з улікам ПДК складае 5,00 рублёў.

Па пытаннях набыцця звяртацца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, каб. 118, а таксама ў  рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі. Даведкі па тэлефоне: (017) 279-99-09. E-mail: sales@ncpi.gov.by.

Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх