• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Фарміраванне банка даных лакальных прававых актаў

Банкі даных лакальных прававых актаў – гэта рэсурсы, што фарміруюцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) для дзяржаўных органаў і іншых арганізацый. У названых банках даных у электроннай форме змешчаны лакальныя прававыя акты і дакументы, прынятыя (выдадзеныя) указанымі органамі (службовымі асобамі), іншымі арганізацыямі.

НЦПІ, маючы вялікі вопыт фарміравання інфармацыйных рэсурсаў, у якіх змешчана афіцыйная прававая інфармацыя, у 2002 годзе пачаў працу па фарміраванні банкаў даных лакальных прававых актаў дзяржаўных органаў і арганізацый. Першымі былі створаны рэсурсы для абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.

На сучасным этапе па рэспубліцы створана больш за 800 такіх рэсурсаў, заказчыкамі якіх з’яўляюцца дзяржаўныя органы, а таксама іншыя арганізацыі розных формаў уласнасці.

Пры гэтым супрацоўнікі НЦПІ падчас фарміравання банкаў даных лакальных прававых актаў карыстаюцца падыходамі, што прымяняюцца пры апрацоўцы законаў Рэспублікі Беларусь, указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых нарматыўных прававых актаў, якія складаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Такі метад з’яўляецца гарантыяй якасці выкананых Цэнтрам работ пры стварэнні азначаных рэсурсаў.

Кожны лакальны прававы акт, што паступіў ад заказчыка, праходзіць апрацоўку, якая ахоплівае сістэматызацыю дакумента (прастаўленне рубрык і ключавых слоў), стылявую разметку, расстаноўку гіпертэкставых сувязяў на структурныя элементы гэтага дакумента, а таксама знешнія спасылкі на акты заканадаўства і дакументы, змешчаныя ў банку даных лакальных прававых актаў. Тэксты лакальных прававых актаў падтрымліваюцца ў актуальным (кантрольным) стане.

Заказчык, накіроўваючы ў НЦПІ дакументы ў электроннай форме, атрымлівае гатовы рэсурс з сістэматызаванымі актуальнымі лакальнымі прававымі актамі, узаемазвязанымі з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь у складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН».

Больш падрабязную інфармацыю аб стварэнні банка даных лакальных прававых актаў для Вашай арганізацыі можна атрымаць у НЦПІ і яго філіялах – рэгіянальных цэнтрах прававой інфармацыі.

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх