• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

БД «Заканадаўства краін СНД»

НЦПІ і ТАА «СоюзПравоИнформ» (Расійская Федэрацыя) ажыццяўляюць узаемадзеянне з мэтай забеспячэння магчымасці ўсім зацікаўленым атрымаць доступ да web-версіі базы даных «Заканадаўства краін СНД» на платнай аснове пасля заключэння з НЦПІ адпаведнага дагавора.

У БД «Заканадаўства краін СНД» змешчаны асноўныя нарматыўныя прававыя акты дзяржаў – удзельніц СНД на рускай мове. Крыніцамі інфармацыі з’яўляюцца нацыянальныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы, дзяржаўныя органы і арганізацыі, якія прымаюць прававыя акты, а таксама электронныя і друкаваныя выданні для афіцыйнага апублікавання прававых актаў.

Усе дакументы ў базе даных размеркаваны па раздзелах адносна да кожнай краіны-ўдзельніцы, а таксама вылучаны раздзел «Міжнародныя адносіны».

Перавага web-версіі БД «Заканадаўства краін СНД»

  • Кругласутачны доступ па сетцы Інтэрнэт з выкарыстаннем любога браўзера; 
  • Штодзённае абнаўленне інфармацыі без удзелу карыстальніка; 
  • Хуткі і зручны пошук інфармацыі, у тым ліку па тэматыцы, ключавых словах і рэквізітах, а таксама камбінаваны пошук, з выкарыстаннем адразу некалькіх пошукавых інструментаў; 
  • Наяўнасць дадатковай інфармацыі аб дзяржавах – удзельніцах СНД; 
  • Магчымасць кантраляваць стан акаўнта, праглядаць і ажыццяўляць пошук сярод раней адкрытых дакументаў, азнаёміцца са статыстыкай працы з базай даных у асабістым кабінеце карыстальніка.

Як атрымаць доступ

Для атрымання доступу да web-версіі БД «Заканадаўства краін СНД» неабходна запоўніць адпаведную заяўку (для фізічных асоб або юрыдычных асоб). Доступ ажыццяўляецца па лагіну і паролю пасля аплаты.

Кошт доступу

Разлік ажыццяўляецца згодна з тарыфамі ТАА «СоюзПравоИнформ» у беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень аплаты.

Для заключэння дагавора просім звяртацца ў службу тэхнічнай падтрымкі НЦПІ, размешчаную па адрасе: г. Мінск, вул. Берсана, 1а, кабінет 118.

Тэлефоны для даведак:

+375 17 279 99 99 (гарадская сетка);

+375 29 650 79 30 (Velcom);

+375 33 370 70 69 (МТС);

+375 25 602 62 52 (Life)

Е-mail: support@ncpi.gov.by

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх