• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі

Агульныя звесткі

Адным з напрамкаў дзейнасці НЦПІ з’яўляецца рашэнне складаных і маштабных задач па ўдасканаленні на рэгіянальным узроўні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, механізм функцыянавання якой вызначаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. № 712 «О совершенствовании государственной системы правовой информации Республики Беларусь».

Рашэнне гэтых задач было б немагчымым без стварэння адзінай дзяржаўнай сеткі распаўсюджвання прававой інфармацыі не толькі ў сталіцы рэспублікі, але і ў яе рэгіёнах.

Прадстаўнікамі дзяржаўнай палітыкі ў галіне прававой інфарматызацыі непасрэдна на месцах сталі створаныя ў 1999 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1998 г. № 524 «О мерах по совершенствованию государственной системы правовой информации» сем рэгіянальных цэнтраў прававой інфармацыі (РЦПІ). Яны з’яўляюцца філіяламі, ўваходзяць у сістэму НЦПІ і размешчаны ва ўсіх абласных цэнтрах і горадзе Мінску.

Паводле заканадаўства РЦПІ выконваюць наступныя задачы:

  • арганізуюць на адпаведнай тэрыторыі распаўсюджванне прававой інфармацыі ў электроннай і друкаванай форме, што гарантуе поўную дакладную прававую інфармацыю ўсім дзяржаўным органам і арганізацыям, юрыдычным і фізічным асобам;
  • ствараюць на дагаворнай аснове лакальныя банкі даных прававых актаў органаў мясцовага кіравання і самакіравання, а таксама банкі даных iншых юрыдычных асоб;
  • аказваюць метадычную дапамогу дзяржаўным органам, іншым арганізацыям і фізічным асобам у рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі, якія фарміруюцца і пашыраюцца НЦПІ;
  • удзельнічаюць у стварэнні сеткі публічных цэнтраў прававой інфармацыі, а таксама ажыццяўляюць каардынацыю і метадычнае забеспячэнне іх функцыянавання;
  • удзельнічаюць у правядзенні навуковых даследаванняў у сферы прававой інфарматызацыі;
  • арганізуюць і праводзяць выставы, навучальныя семінары, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы па прававой тэматыцы, у тым ліку сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі.

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
TIBO 2019
Подняться наверх