• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

«Эталон-стандарт» — прававая і тэхнічная інфармацыя на адным сайце

07.04.2016

«Эталон-стандарт» — прававая і тэхнічная інфармацыя на адным сайце

Издание : Звязда
Автор статьи : Дар'я Шоцік

У краіне запусцілі ўнікальны інфармацыйны рэсурс «Эталон-стандарт», які забяспечвае доступ да тэхнічнага заканадаўства любой дзяржавы.

Гэты рэсурс з'яўляецца сумеснай распрацоўкай Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) і Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС).

«Эталон-стандарт» прадастаўляе адзіны доступ да дакументаў эталоннага банка даных прававой інфармацыі рэспублікі, матэрыялаў правапрымяняльнай і судовай практыкі, а таксама да дакументаў камп'ютарнага банка даных Нацыянальнага фонду тэхнічных нарматыўных прававых актаў (ТНПА). Сярод іх — прававыя акты, якія складаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь; міжнародныя дагаворы; судовыя рашэнні і акты пракурорскага нагляду; ТНПА, у тым ліку тэхнічныя рэгламенты, дзяржаўныя стандарты, санітарныя правілы і нормы і іншыя дакументы; афіцыйныя каментары і тлумачэнні па ўжыванні тэхнічнага заканадаўства і інш.

Як кажуць самі спецыялісты, такое шырокае інфармацыйнае напаўненне з'яўляецца найважнейшай перавагай новага рэсурсу, дазваляе скараціць затраты на пошук і атрыманне неабходнай інфармацыі, забяспечвае комплекснасць яе прадастаўлення, павышае эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў, павялічвае ступень інфармаванасці розных катэгорый карыстальнікаў. «Эталон-стандарт» стане эфектыўным і незаменным інструментам у юрыдычнай, эканамічнай, сацыяльнай сферах, навукова-тэхнічнай і вытворчай дзейнасці.

Сумесны рэсурс аб'яднаў два дзейныя банкі даных, сфарміраваных НЦПІ і БелДІСС: эталонны банк прававой інфармацыі і камп'ютарны банк даных Нацыянальнага фонду ТНПА.

— Сёння мы можам прапанаваць такую магчымасць, што пры дапамозе аднаго кліка можна ўбачыць патрабаванні, якім павінна адпавядаць прадукцыя або паслуга, і пры гэтым разумець, якія прававыя нормы павінны быць забяспечаны пры іх выпуску, — тлумачыць дырэктар БелДІСС Ірына АСМОЛА. — «Эталон-стандарт» спалучае дзве платформы: тэхнічную і прававую інфармацыю, што вельмі зручна для розных катэгорый карыстальнікаў.

Намеснік дырэктара НЦПІ Віктар Шаршун адзначыў, што выкарыстанне новага рэсурсу дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць рашэнняў, якія прымаюцца як для дзяржаўных органаў у сферы дзяржаўнага кіравання, так і ў сферы гаспадарчай дзейнасці для суб'ектаў гаспадарання. «Стварэнне такога рэсурсу з'яўляецца чарговым крокам да фарміравання адзінай інфармацыйнай прасторы на шляху нашай краіны да інфармацыйнага грамадства», — падкрэсліў ён.

Створаны «Эталон-стандарт» з'яўляецца першым сумесным крокам НЦПІ і БелДІСС па далейшым развіцці адзінай інфармацыйна-прававой прасторы Беларусі.

Інфармацыйны рэсурс даступны як карыстальнікам персанальных камп'ютараў, так і мабільных прылад, падтрымліваецца ўсімі асноўнымі браўзерамі.


7 Апреля 2016Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх