• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь у інфармацыйна-пошукавай сістэме па заканадаўстве ў сетцы Інтэрнэт рэалізаваны пераклад тэкстаў дакументаў для дзвюх дзяржаўных моў

24.11.2014

У інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН-ONLINE» рэалізавана функцыя «Перакладчык», дзякуючы якой карыстальнікі сістэмы могуць атрымаць неафіцыйны машынны пераклад адвольнага тэксту дакумента з беларускай мовы на рускую і наадварот. Дадзеная функцыя з’яўляецца ўнікальным памочнікам для падрыхтоўкі дакументаў на абедзвюх дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE», скарыстацца функцыяй «Перакладчык» і іншымі карыснымі сэрвісамі можна на сайце www.etalonline.by.

Вы яшчэ не з’яўляецеся карыстальнікам «ЭТАЛОН-ONLINE»?

Магчымасць работы з сістэмай кругласутачна ў любой кропцы зямнога шара, разнастайнасць спосабаў аплаты (з дапамогай SMS-паведамленняў, электроннымі плацяжамі WebMoney і EasyPay, з дапамогай інтэрнэт-банкінгу, па безнаяўнаму разліку), прымальны кошт і гнуткая сістэма скідак, а таксама доступ на любы зручны перыяд (ад сутак да года) робяць ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE» незаменнай для доступу як са стацыянарнага камп’ютара на рабочым месцы, так і ў выдаленным рэжыме (дома, у камандзіроўках, у падарожжах).

Рэгіструйцеся, атрымайце доступ да самай аператыўнай і актуальнай прававой інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт.

Карысныя БОНУСЫ!

Доступ да тэкстаў усіх кодэксаў Рэспублікі Беларусь і некаторых іншых дакументаў (з усімі змяненнямі і дапаўненнямі) у ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE» ажыццяўляецца бясплатна без рэгістрацыі.

Рэалізавана магчымасць работы з дакументамі ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE» на планшэтах і смартфонах сістэмы Аndroid версіі 3.0 і вышэй з дапамогай бясплатнага мабільнага дадатку.

Калі ў Вас яшчэ засталіся пытанні па рэгістрацыі і рабоце ў ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE», прадаўжэнні перыяду доступу, звяртайцеся да нашых спецыялістаў Службы тэхнічнай падтрымкі.


24 Ноября 2014 Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх