• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ паўдзельнічаў у падвядзенні вынікаў конкурса «Лепшы горад (раён) і вобласць для вядзення бізнесу Беларусі – 2019»

НЦПІ паўдзельнічаў у падвядзенні вынікаў конкурса «Лепшы горад (раён) і вобласць для вядзення бізнесу Беларусі – 2019»

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурса «Лепшы горад (раён) і вобласць для вядзення бізнесу Беларусі – 2019» адбылася 27 верасня 2019 года ў Нацыянальным гістарычным музеі. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі выступіў інфармацыйным партнёрам мерапрыемства.

Намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета ўручыў узнагароду ў намінацыі «Лепшы горад (раён) для вядзення бізнесу Беларусі – 2019» (з колькасцю насельніцтва больш за 50 тыс. чалавек) прадстаўніцы Лідскага райвыканкама.

«Не з’яўляецца таямніцай, што вядзенне бізнесу – гэта прыняцце кіраўніцкіх рашэнняў на сваі страх і рызыку. Таму вельмі важна ведаць заканадаўства і правільна яго выкарыстоўваць», – сказаў ён.

Усе пераможцы на год атрымалі бясплатны доступ да ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

«Спадзяемся, што ў садружнасці з дзяржавай дзелавая супольнасць зможа вырашыць не толькі асабістыя задачы, але і рэалізаваць задачу, якую паставіў у стратэгічных дакументах беларускі Урад, каб не меньш за 50 % ВУП да 2025 года было ўнёскам прыватнага сектара эканомікі – малога і сярэдняга бізнэсу», – кажа кіраўнік Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін. Ён падкрэслівае, што ў бліжэйшыя гады асноўным драйверам росту эканомікі будзе менавіта малы і сярэдні бізнэс.

Рэспубліканскі конкурс «Лепшы горад (раён) і вобласць для вядзення бізнесу Беларусі» праводзіцца ў Беларусі з 2008 года. Ён арганізаваны па ініцыятыве саюза юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» сумесна з рэгіянальнымі бізнэс-асацыяцыямі пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і ААТ «ААБ Беларусбанк».

Экспертнае журы з вядучых эканамістаў, прадстаўнікоў дзяржорганаў і бізнэс-асацыяцый называе лепшы рэгіён краіны з найбольш развітай дзелавой актыўнасцю і самымі спрыяльнымі ў маштабах краіны ўмовамі для развіцця прадпрымальніцтва. У гэтым годзе вызначэнне лепшых рэгіёнаў для бізнэсу ажыццяўлялась па 10 асноўных і 2 дадатковых намінацыях.

30 Сентября 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх