• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У НЦПІ адбыліся чарговыя выязныя навучальныя заняткі для кіраўнікоў пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў

У НЦПІ адбыліся чарговыя выязныя навучальныя заняткі для кіраўнікоў пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў

12 сакавіка 2020 г. на базе Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбыліся чарговыя выязныя навучальныя заняткі для кіраўнікоў пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў, што праходзяць павышэнне кваліфікацыі ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У межах вывучэння дысцыпліны «Прыкладныя інфармацыйныя сістэмы ў кіраўніцкай дзейнасці» кіраўнікі мясцовых органаў кіравання першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню навучыліся рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі, якія фарміруе НЦПІ.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета, абазначыўшы актуальныя кірункі развіцця і функцыянавання дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Спецыяліст упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі Ганна Новік расказала аб інфармацыйна-пошукавых сістэмах «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» і новых функцыянальных магчымасцях гэтых рэсурсаў.

Сергей Цымбаревич

З інтэрнэт-рэсурсамі НЦПІ – Нацыянальным прававым Інтэрнэт-парталам Рэспублікі Беларусь, Прававым форумам Беларусі і Дзіцячым прававым сайтам – прысутных азнаёміў вядучы спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці ўпраўлення інтэрнэт-рэсурсаў Сяргей Цымбарэвіч.

Іна Кашко, начальнік аддзялення экспертызы тэхнічных актаў у сферы дзяржаўнага ладу ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў, асвятліла пытанні прававога рэгулявання правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы ТНПА і практыкі яе ажыццяўлення ў НЦПІ.

Асаблівую ўвагу начальнік упраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ Наталля Судзілоўская надала пытанню афіцыйнага апублікавання прававых актаў у Рэспубліцы Беларусь.

Слушатели Академии управления

З мэтай азнаямлення з вытворчымі працэсамі НЦПІ Вольга Гіль, начальнік аддзела сістэматызацыі і юрыдычнай апрацоўкі прававой інфармацыі ўпраўлення эталоннага банка даных прававой інфармацыі, правяла экскурсію па тэхналогіі фарміравання і вядзення Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь, эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

13 Марта 2020 Г.
Pravo.by
3 месяца по цене 1
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх