• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Апісанне інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН»

Эталонны банк даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (ЭБДПІ) – асноўны дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які фарміруецца, вядзецца НЦПІ і ўяўляе сабой сукупнасць банкаў даных «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь», «Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання», «Міжнародныя дагаворы». ЭБДПІ распаўсюджваецца ў выглядзе электроннай копіі з інфармацыйна-пошукавай сістэмай «ЭТАЛОН» (ІПС «ЭТАЛОН»).

Инфармацыйнае напаўненне ИПС «ЭТАЛОН»

У складзе ІПС «ЭТАЛОН» распаўсюджваюцца банкі даных:

Акрамя таго, у абалонцы ІПС «ЭТАЛОН» распаўсюджваецца банк даных прававой інфармацыі «Звод законаў Рэспублікі Беларусь».

Каб зэканоміць Ваш час і зрабіць працу ў ІПС «ЭТАЛОН» зручнай і прыемнай для Вас, спецыялісты НЦПІ сфарміравалі і ўключылі ў склад ІПС «ЭТАЛОН» тэматычныя падборкі дакументаў па найбольш актуальных пытаннях – віртуальныя тэматычныя банкі даных:

Усе тэксты прававых актаў, змешчаныя ў банках даных у складзе ІПС «ЭТАЛОН», прадстаўлены ў актуальным стане з магчымасцю прагляду гісторыі ўсіх унесеных змяненняў і (або) дапаўненняў.

Кожны тэкст нарматыўнага прававога акта ўтрымлівае картку з дадатковай інфармацыяй: абавязковыя рэквізіты прававога акта, крыніца афіцыйнага апублікавання, дата ўваходжання ў сілу, акты, прынятыя ў развіццё і г.д.

Інфармацыйнае напаўненне банкаў даных адбываецца па меры паступлення ў НЦПІ прававых актаў адпаведнай тэматыкі.

Актуальная інфармацыя аб апошніх навінах заканадаўства размешчана ў штотыднёвым Экспрэс-бюлетэні заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Даведнік органаў дзяржаўнай улады і кіравання, раздзелы «Прававыя інтэрнэт-рэсурсы», «Даведачная інфармацыя» (формы падатковай справаздачнасці, памер мінімальнай заработнай платы і базавай велічыні, стаўка рэфінансавання і г.д.) і іншыя дапамогуць знайсці неабходныя для работы звесткі, не выходзячы з ІПС «ЭТАЛОН». Акрамя таго, Вам даступныя прэйскуранты і бланкі заявак на ўвесь асартымент прадукцыі і паслуг НЦПІ, а таксама інфармацыя аб нашых навінках.

Набываючы ІПС «ЭТАЛОН», Вы атрымліваеце:

  • Эталонную прававую інфармацыю – болей за 290 000 дакументаў.
  • Доступ да ўсіх дакументаў з дапамогай адзінага інфармацыйнага масіву.
  • Скразны пошук ва ўсіх устаноўленых банках даных.
  • Інтэлектуальны пошук з дапамогай Пошукавага навігатара.
  • Магчымасць прасачыць гісторыю мадыфікацыі прававога акта, які Вас цікавіць.
  • Даведнік органаў прыняцця прававых актаў з гісторыяй іх стварэння і рэарганізацыі.
  • Магчымасць пошуку і работы з дакументамі на абедзвюх дзяржаўных мовах.
  • Высокую хуткасць апрацоўкі вялікіх масіваў дакументаў.
  • Эрганамічны інтэрфейс, новы дызайн.
  • Зручную навігацыю па сістэме.
  • Аўтаматычнае абнаўленне інфармацыі праз сетку Інтэрнэт.
  • Магчымасць устаноўкі дадатковых банкаў даных.
  • Магчымасць работы з сістэмай без устаноўкі яе на камп’ютар з дапамогай флэш-версіі ІПС «ЭТАЛОН».

Работа з ІПС «ЭТАЛОН» дазволіць Вам:

  • Атрымаць доступ да дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў з размешчанай у іх эталоннай афіцыйнай прававой інфармацыяй.
  • Прымяняць у сваёй дзейнасці самыя перадавыя ў Рэспубліцы Беларусь навуковыя распрацоўкі ў сферы прававой інфарматызацыі.
  • Удзельнічаць у фарміраванні і развіцці дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі і адзінай інфармацыйна-прававой прасторы Рэспублікі Беларусь.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх