Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

Навучальны семінар па рабоце з ІПС "ЭТАЛОН" прайшоў у Упраўленнi Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці

5 верасня 2019 г. на базе Упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці спецыялістамі РЦПI праведзены семінар па рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі, якія фарміруюцца НЦПІ, для прадстаўнікоў цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі (ЦЭПI), створаных на базе папраўчых устаноў, следчых ізалятараў крымінальна-выканаўчай сістэмы.


У рамках праведзенага мерапрыемства спецыялістам РЦПI Ляўчуком Аляксандрам прадэманстраваны функцыянальныя магчымасці ІПС "ЭТАЛОН" версіі 6.8.2.


Варта адзначыць, што ЦЭПI ствараюцца НЦПІ сумесна з Дэпартаментам выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у папраўчых установах, следчых ізалятарах крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўных прафілакторыях МУС РБ для прадастўлення эталоннай прававой інфармацыі асуджаным і грамадзянам, якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях, а таксама прававога забеспячэння службовай дзейнасці работнікаў крымінальна-выканаўчай сістэмы. Такіх цэнтраў у рэспубліцы створана 68, з іх 9 знаходзяцца на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.




5 Сентября 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх