Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

25 студзеня 2019 г. дырэктар РЦПИ Віцебскай вобласці Л.М.Дорагава прыняла ўдзел у пасяджэнні Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта.

25 студзеня 2019 г. дырэктар РЦПИ Віцебскай вобласці Л.М.Дорагава прыняла ўдзел у пасяджэнні Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта.

25 студзеня 2019 г. дырэктар РЦПИ Віцебскай вобласці Л.М.Дорагава прыняла ўдзел у пасяджэнні Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта. У рамках пасяджэння асветлены пытаннi па тэме: ”Выкананне ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. № 712 ”Аб удасканальванні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь“, ад 15 чэрвеня 2015 г. № 243 ”Аб электронным дакументаабароце пры падрыхтоўцы і прыняцці прававых актаў“, ад 12 красавіка 2018 г. №135 ”Аб абавязковай юрыдычнай экспертызе тэхнічных нарматыўных прававых актаў“.

У гэты ж дзень, 25 студзеня 2019 г., спецыялістамі РЦПИ Віцебскай вобласці на базе дзяржаўнай ўстановы адукацыі ”Сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы“ праведзены семінар-трэнінг па тэме: ”Дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы Рэспублікі Беларусь. Навучанне рабоце з інфармацыйна-пошукавай сістэмай ”ЭТАЛОН“ для карыстальнікаў Докшыцкага раёна“. У семінары прыняла удзел 30 слухачоў.


Спецыялісты РЦПИ Віцебскай вобласці азнаёмілі слухачоў з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і правялі навучанне па рабоце з інфармацыйна-пошукавай сістэмай ”ЭТАЛОН“.

Затым слухачы семінара прынялі ўдзел у выкананні тэставых заданняў на камп'ютэрах, дзе змаглі праверыць свае веды і навыкі работы з інфармацыйна-пошукавай сістэмай ”ЭТАЛОН“.

Па выніках семінара-трэнінгу ўсе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты аб паспяховым праходжанні навучання.

25 Января 2019Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх